КАШЫ́ НЯРО́ЎНАСЦЬ,

няроўнасць для канечных сум сапраўдных ці комплексных лікаў, якая мае выгляд: (a1b1+...+anbn)​2≤(a1​2+a2​2+...+an​2)(b1​2+b2​2+...+bn​2). Даказана А.​Кашы ў 1821. Інтэгральны аналаг К.н. ўстаноўлены В.​Я.​Бунякоўскім (гл. Бунякоўскага няроўнасць).

т. 8, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)